Пс 122
1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: “Хадзем у дом ГОСПАДА!”
2 Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!
3 Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,
4 куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДАВЫ, як сьведчаньне для Ізраіля славіць імя ГОСПАДА,
5 бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.
6 Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць спакой тыя, што любяць цябе.
7 Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт у палацах тваіх.
8 Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: “Супакой табе!”