Link to home pageLanguagesLink to all Bible versions on this site
Гебр 4
1 Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.
2 Бо і нам [гэта] дабравешчана, як і тым; але ім не дало карысьці пачутае слова, бо не спалучылася з вераю тых, якія слухалі.
3 Бо ўваходзім у супачынак мы, якія паверылі, бо Ён сказаў: «Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы [Ягоныя] сталіся ад заснаваньня сьвету.
4 Бо сказана недзе наконт сёмага дню гэтак: «І супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх справаў Сваіх».
5 І яшчэ тут: «Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
6 Дык, калі некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней дабравешчана, не ўвайшлі ў яго за няскоранасьць,
7 ізноў Ён вызначае дзень “сёньня”, кажучы праз Давіда, праз гэтулькі часу, як было сказана: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя».
8 Бо калі б Егошуа даў тым супачынак, не было б сказана пасьля таго пра іншы дзень.
9 Таму застаецца для народу Божага захаваньне суботы.
10 Бо хто ўвайшоў у супачынак Ягоны, той і сам супачыў ад справаў сваіх, як і Бог ад Сваіх.
11 Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.
12 Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
13 І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.
14 Дык, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў праз неба, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнаньня.
15 Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.
16 Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і ласку знайсьці дападмогу ў адпаведны час.

<- ГЕБРАЯЎ 3ГЕБРАЯЎ 5 ->