Рым 16
1 Даручаю вам Фіву, сястру нашу, дыяканісу царквы Кенхрэйскай:
2 прымеце яе дзеля Госпада, як прыстойна сьвятым, і памажэце ёй, у чым яна будзе мець патрэбу ў вас; бо і яна была памочніцаю многім і мне самому.
3 Вітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
4 якія галаву сваю клалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, а і ўсе цэрквы зь язычнікаў, - і дамовую іхную царкву.
5 Вітайце любаснага мне Эпанета, які ёсьць пачатак Ахаі дзеля Хрыста.
6 Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас.
7 Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8 Вітайце Амплія, любаснага мне ў Госпадзе.
9 Вітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага мне.
10 Вітайце Апялеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Вітайце верных з дому Арыставулавага.
11 Вітайце Ірадыёна, родзіча майго. Вітайце з сваякоў Наркіса тых, якія ў Госпадзе.
12 Вітайце Трыфону і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе.
13 Вітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.
14 Вітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ярмія і іншых зь імі братоў.
15 Вітайце Філалога і Юлію, Нірэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх зь імі сьвятых.
16 Вітайце адно аднаго з цалаваньнем сьвятым. Вітаюць вас усе цэрквы Хрыстовыя.
17 Малю вас, браты, асьцерагайцеся тых, што спрычыняюць падзелы і звады, насуперак вучэньню, якога вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;
18 бо такія людзі служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, і лісьлівасьцю ды красамоўствам ачмураюць сэрцы прастадушных.
19 Ваша пакора веры ўсім вядомая; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло.
20 А Бог міру бразьне сатану пад ногі вашыя неўзабаве. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі! Амін.
21 Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, Ясон і Сасыпатр, родзічы мае.
22 Вітаю вас у Госпадзе і я Тэрцый, што пісаў гэта пасланьне.
23 Вітае вас Гаій, гасьцінны да мяне і ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, гарадзкі скарбнік, і брат Кварт.