Link to home pageLanguagesLink to all Bible versions on this site
Пс 45
1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
2 Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
3 Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
4 Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
5 Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
6 Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
7 Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
8 Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.
9 Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
10 спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
11 Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
12 Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.

<- ПСАЛТЫР 44ПСАЛТЫР 46 ->