Link to home pageLanguagesLink to all Bible versions on this site
Пс 35
1 Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
2 Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
3 бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
4 словы з вуснаў ягоных - няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
5 Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
6 Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
7 Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
8 Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
9 наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
10 бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
11 Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
12 хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.
13 Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.

<- ПСАЛТЫР 34ПСАЛТЫР 36 ->