Пс 131
1 Песьня ўзыходжаньня.
Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
2 як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
3 «не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
4 ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
5 пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава».
6 Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
7 Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
8 Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
9 Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
10 Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
11 Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; «ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
12 Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».
13 Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
14 «Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
15 Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
16 сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
17 Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.