Link to home pageLanguagesLink to all Bible versions on this site
Нээм 10
1 Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія
2 Сэрая, Азарыя, Ерамія,
3 Пашхур, Амарыя, Малхія,
4 Хатуш, Шэванія, Малух,
5 Харым, Мэрэмот, Авадыя,
6 Данііл, Гінэтон, Варух,
7 Мэшулам, Авія, Міямін,
8 Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.
9 Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,
10 і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,
11 Міха, Рэхоў, Хашавія,
12 Закхур, Шэрэвія, Шэванія,
13 Гадыя, Ваній, Вэнінуй.
14 Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,
15 Вуній, Азгад, Бэвай,
16 Аданія, Бігвай, Адын,
17 Атэр, Эзэкія, Азур,
18 Гадыя, Хашум, Бэцай,
19 Харыф, Анатот, Рэвай,
20 Магніяш, Мэшулам, Хэзір,
21 Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,
22 Фэлатыя, Ханан, Ананія,
23 Асія, Хананія, Хашуў,
24 Лахэш, Пілха, Шавэк,
25 Рэхум, Хашаўна, Маасэя,
26 Ахія, Ханан, Анан,
27 Малух, Харым, Ваана.
28 І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,
29 прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,
30 і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;
31 і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.
32 І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:
33 на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.
34 І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.
35 І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;
36 таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.
37 І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.
38 Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,
39 бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.

<- НЭЭМІІ 9НЭЭМІІ 11 ->