Link to home pageLanguagesLink to all Bible versions on this site
Эзд 2
1 Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
2 якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
3 сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
4 сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
5 сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
6 сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
7 сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
8 сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
9 сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
10 сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
11 сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
12 сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
13 сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
14 Сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
15 сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
16 сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
17 сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
18 сыноў Ёры сто дванаццаць;
19 сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
20 сыноў Гібара дзевяноста пяць;
21 ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
22 жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
23 жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
24 ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
25 ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
26 ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
27 жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
28 жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
29 ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
30 ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
31 сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
32 сыноў Харыма трыста дваццаць;
33 ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
34 ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
35 ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
36 Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
37 сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два;
38 сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
39 сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
40 Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
41 сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
42 сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, - усяго сто трыццаць дзевяць.
43 Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
44 сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
45 сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
46 сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
47 сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
48 сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
49 сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
50 сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
51 сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
52 сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
53 сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
54 сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
55 Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
56 сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
57 сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
58 усяго - нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
59 І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё - ці зь Ізраіля яны:
60 сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
61 І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
62 Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
63 І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
64 Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
65 акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
66 Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
67 вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
68 З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
69 Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
70 І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.

<- ЭЗДРЫ 1ЭЗДРЫ 3 ->