2 Цім 2
1 Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам.
2 І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць.
3 Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста.
4 Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку.
5 Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла.
6 Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў.
7 Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім.
8 Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго,
9 за якое я пакутую аж да кайданаў, як злодзей; але на слова Божае няма кайданаў.
10 Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю.
11 Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём;
12 калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас;
13 калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.
14 Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам.
15 Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды.
16 А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць,
17 і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт,
18 якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру.
19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».
20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку.
21 Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу.
22 Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.
23 Ад дурных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць незлагадзь;
24 а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным,
25 здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, - можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды,